4 сакавiка 2017 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Рышарда Капусцiнскага (1932–2007), пісьменніка, журналіста
Рышард Капусцiнскi нарадзiўся 4 сакавiка 1932 года ў г. Пiнску Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці). Яго бацькi Марыя Бабко i Юзаф Капусцiнскi былi настаўнiкамi польскай пачатковай школы.
Пасля 1940 года сям’я Капусцiнскiх жыла ў Польшчы. Пiсаць Рышард Капусцiнскi пачаў рана: у 17 год апублiкаваў у газеце «SztandarMłodych»свой першы допiс. Па адукацыi гiсторык (закончыў Варшаўскі ўніверсітэт), па роду заняткаў — журналiст. Упершыню паехаў за мяжу — у Iндыю ў 1956 годзе. Для журналiсцкiх вандровак Р. Капусцiнскi выбiраў пераважна дзяржавы «трэцяга свету». Яго артыкулы з Конга, Анголы, Эфiопii i iншых краiн прынеслi польскаму журналiсту заслужанае званне «кароль рэпартажу».
4 сакавiка 2012 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Рышарда Капусцiнскага (1932, Пінск – 2007), пісьменніка, журналіста
Рышард Капусцiнскi нарадзiўся 4 сакавiка 1932 г. у Пiнску, якi ўваходзiў у той час у склад Польшчы. Яго бацькi Марыя Бабко i Юзаф Капусцiнскi былi настаўнiкамi польскай пачатковай школы. Да сённяшняга дня захаваўся дом (вул. Суворава, 43), дзе з’явiўся на свет будучы сусветна вядомы публiцыст, аўтар цiкавых рэпартажаў з розных куточкаў Зямлi, вядомы пiсьменнiк i паэт.